Вытокі «Купалінкі» сыходзяць у 1992 год, калі група энтузіястаў на чале з Янай Юзефовіч стварылі беларускі вакальны ансамбль. З 1993 года ансамбль дзейнічаў пры Даўгаўпілскім беларускім культурна-асветніцкім таварыстве «Уздым», з 1999 года знаходзіцца на балансе Бюджэтнай установы Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання «Цэнтр беларускай культуры».

У рэпертуары ансамбля больш 40 беларускіх народных песень, фальклорных абрадавых песень, а таксама ёсць латышскія і латгальскія народныя песні, тэматычныя аўтарскія песні на беларускай мове.

Вакальны фальклорны ансамбль «Купалінка» - удзельнік:

  • XXVI Уселатвійскага Свята песні і XVI Свята танца (Рыга, 2018 г.);
  • Міжнароднага фестывалю «Балтика-2015» (Рыга, 2015 г.),
  • Міжнароднага фестывалю “Залессе збірае сяброў” (Беларусь, 2015 г.),
  • Міжнароднага беларускага фальклорнага фестывалю “Фэст” (Дагда, 2015 г.),
    - Міжнароднага фестывалю народных культур «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” (2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017 г.),
  • IV фестывалю народнай песні (Ліваны, 2015),
  • Фестывалю «Ģimenes šūpolī” (Даўгаўпілскі край, 2015),
  • VII Міжнароднага этнафестывалю «GOSTI» (Рэзэкнэ, 2014 г.),
  • Х Міжнароднага Даўгаўпілскага фальклорнага фестывалю (2014 г.),
  • дыпламант XXV Уселатвійскага Свята песні і XV Свята танца (Рыга, 2013 г.); сярэбраны прызер (2 месца)
  • Міжнароднага фестывалю “Браслаўскія зарніцы” (Беларусь, 1999, 2007 г.),
  • ІІ Міжнароднага фестывалю беларускай народной песні (Рыга, 2007 г.),
  • XV Міжнароднага фестывалю мастацтваў у Віцебску (Беларусь, 2006 г.),
  • Міжнароднага фестывалю песні і танца (Екабпілс, 2006 г.),
  • VI Міжнароднага Даўгаўпілскага фестывалю масачных традыцый (2006 г.)
  • III і IV Міжнароднага музычнага фестывалю нацыянальных меншасцяў “Латгальскі вянок” (Індра, 2002, 2004 г.),
  • II Міжнароднага фестывалю народнага мастацтва “Аугшдаугава” (Даўгаўпілскі край, 2004 г.),
  • Фестывалю беларускай народной песні (Рыга, 2003 г.),
  • Міжнароднага фестывалю народнай творчасці “Грай, гармонік, у Латгаліі” (Прэйлі, 2003 г.),
  • II Міжнароднага фестывалю масачных традыцый (2001 г.)

Ансамбль “Купалінка” удельнічаў у канцэрце 500-годдзя Міёр (Беларусь), святочных канцэртах «Каляды», «Масленіца», «Купалле» (Літва), 525-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны, II Міжнароднай канферэнцыі Канфедэрацыі беларусаў памежжа; у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і Елгаве, у канцэртах Свята Даўгаўпілса, «Культурным балі» і інш.

Узнагароды «Купалінкі»:

  • Падзяка Латвійскага Цэнтра народных культур (2015 г.),
  • Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2013 г.),
  • Падзяка Упраўлення культуры Даўгаўпілскай гарадской думы (2008 г.),
  • Падзячная грамата Даўгаўпілскай гарадской думы ў сувязі з 10-годдзем калектыва.

У 2014 годдзе ў гонар 15-годдзя Бюджэтнай установы Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання «Цэнтр беларускай культуры» кіраўнік ансамбля «Купалінка» Вячаслаў Пятров быў узнагароджаны падзякавальнай граматай Упраўлення культуры.

Састаў ансамбля – 14 самадзейных спевакоў старэйшага ўзросту. Спяваюць пад акардэон або акапэльна.

Кіраўнік ансамбля «Купалінка» - педагог, музыкант Вячаслаў Пятроў.

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Лістапад 2019  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv