Танцавальны ансамбль «Лянок» заснаваны ў 2000 годзе. За гэты перыяд змяніліся два саставы танцораў. У цяперашні час у ансамблі удзельнічаюць самадзейныя танцоры ў узросце ад 25 да 60-ці гадоў.

У рэпертуары ансамбля - беларускія народныя танцы, стылізаваныя і гульнявыя танцы: «Лявоніха», «Полька-Трясуха», «Кадрыля», «Рэчанька», «Бульба», «Каліна-маліна», «Падыспань», «Кракавяк».

Танцавальны ансамбль «Лянок» - удзельнік:

  • Дыпламант XXVI Уселатвійскага Свята песні і XVI Свята танца (Рыга, 2018 г.);
  • Міжнароднага фестывалю народных культур «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” (2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017),
  • Міжнароднага беларускага фальклорнага фестывалю “Фэст” (Дагда, 2015, 2017),
  • Этнафестываль “Жураулi i журавiны”, Белоруссия,( Миоры, 2017 г),
  • Міжнароднага фестывалю “Браслаўскія зарніцы” (Беларусь, 2014 г.),
  • Міжнароднага фестывалю народнага мастацтва “Аугшдаугава - 2014” (Даўгаўпілскі край),
  • дыпламант XXV Уселатвійскага Свята песні і XV Свята танца (Рыга, 2013 г.);
  • XXII Уселатвійскага Свята песні і XIV Свята танца (Рыга, 2008 г.);
  • ІІ Міжнароднага фестывалю беларускай народной песні (Рыга, 2007 г.),
  • XV Міжнароднага фестывалю мастацтваў у Віцебску (Беларусь, 2006 г.),
  • а таксама фестываляў “Латгальскі вянок” (Індра), “Перабродская зорка” (Беларусь) і інш..

Ансамбль “Лянок” удзельнічаў у канцэрце свята г.Міёры (Беларусь), святочных канцэртах «Каляды», «Масленіца», «Купалле» (Літва), 525-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны, II Міжнароднай канферэнцыі Канфедэрацыі беларусаў памежжа; у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, у канцэртах Свята Даўгаўпілса, «Культурным балі» і інш..

Узнагароды «Лянка»:

  • Ганаровая грамата Даўгаўпілскай гарадской думы ў сувязі з 15-годдзем калектыва (2015 г.),
  • Дыплом Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе ў сувязі з 15-годдзем калектыва (2015 г.),
  • Ганаровая грамата Даўгаўпілскай гарадской думы за ўдзел у Уселатвійскім Свяце песні і танца (2013 г.).

У 2014 годзе ў гонар 15-годдзя Бюджэтнай установы Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання «Цэнтр беларускай культуры» кіраўніца ансамбля «Лянок» Вера Кохан была ўзнагароджана падзякавальнай граматай Упраўлення культуры.

У красавіку 2015 года юбілей ансамбля «Лянок» быў адсвяткаваны яркім канцэртам у вялікай зале Палаца культуры, які прайшоў з аншлагам. Дзейнасць творчага калектыву была ўдастоена ганаровай граматы Даўгаўпілскай гарадской думы і дыплома Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даугаўпілсе.

Састаў ансамбля – 14 самадзейных танцораў. Танцуюць пад жывую акардэонную музыку, музыкальныя апрацоўкі.

Кіраўнік танцавальнага ансамбля «Лянок» Цэнтра беларускай культуры – педагог, харэограф Маріна Медунецкая.

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Лістапад 2019  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv