Харавая капэла «Спадчына»

Харавая капэла «Спадчына» была заснавана 2013 годзе. Энтузіясты-спявачкі пад кіраўніцтвам Яны Юзэфовіч аб'ядналіся ў творчую групу і пачалі займайцца пры Цэнтры беларускай культуры. Састаў ансамбля расце і папаўняецца музыкантамі.

Падрабязней...

Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі»

Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі» заснаваны ў 2014 годзе.

У рэпертуары маладога музычнага калектыву - выкананне беларускіх народных песень, фальклорных абрадавых песень, сучасных аўтарскіх песень, а таксама песень на латышскай, латгальскай, рускай мовах. «Пралескі» выконваюць таксама песні на вершы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслава Валодькі.

Падрабязней...

Тэатральная студыя “Паўлінка”

Тэатральная студыя “Паўлінка” пачала сваю працу ў 2007 годзе.

У рэпертуары аматарскага тэатральнага калектыву – пастаноўкі на  беларускай мове вядомых п’ес: Я. Купалы “Паўлінка”, М.Чарота “Мікітаў лапаць”, Л.Радзевіча “Збянтэжаны Саўка”, Ф.Аляхновіча  “Чорт і баба”, ураджэнкі Лудзы В.Казлоўскай “У калядны вечар”, сцэнарыяў народных святаў і абрадаў (Купалле, Багач, Каляды), сямейна-пабытовых гумарыстычных сцэнак.

Падрабязней...

Ансамбль беларускай народнай песні «Купалінка»

Вытокі «Купалінкі» сыходзяць у 1992 год, калі група энтузіястаў на чале з Янай Юзефовіч стварылі беларускі вакальны ансамбль. З 1993 года ансамбль дзейнічаў пры Даўгаўпілскім беларускім культурна-асветніцкім таварыстве «Уздым», з 1999 года знаходзіцца на балансе Бюджэтнай установы Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання «Цэнтр беларускай культуры».

Падрабязней...

Танцавальны ансамбль «Лянок»

Танцавальны ансамбль «Лянок» заснаваны ў 2000 годзе. За гэты перыяд змяніліся два саставы танцораў. У цяперашні час у ансамблі удзельнічаюць самадзейныя танцоры ў узросце ад 25 да 60-ці гадоў.

У рэпертуары ансамбля - беларускія народныя танцы, стылізаваныя і гульнявыя танцы: «Лявоніха», «Полька-Трясуха», «Кадрыля», «Рэчанька», «Бульба», «Каліна-маліна», «Падыспань», «Кракавяк».

Падрабязней...

Ансамбль акардэаністаў «Квітнеючы май»

Ансамбль акардэаністаў «Квітнеючы май» датай свайго заснавання лічыць 2004 год, калі група энтузіястаў-музыкантаў аб'ядналася ў групу па інтарэсам, якая стала займацца пры Цэнтры беларускай культуры.

У рэпертуары ансамбля – класічная, папулярная, эстрадная і народная музыка.

Ансамбль акардэаністаў «Квітнеючы май» - удзельнік Міждароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” (2014, 2015 г.), XV Міжнароднага фестывалю мастацтваў у Віцебску (Беларусь, 2006 г.), Музычнага фестывалю ў Каўнасе (Літва), Песеннага фестывалю ў Ліванах (Латвія), а таксама удзельнік канцэртаў Свята Даўгаўпілса, Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і інш.

Падрабязней...

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Кастрычнік 2019  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
   1  2  3  4  5  6
  7  8  910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv