1 сакавіка 2016 года ў Даўгаўпілсе ўпершыню прайшоў фестываль частушак, прымеркаваны да Міжнароднага дня смеху. Беларускія, рускія і украінскія гумарыстычныя песні падарылі гледачам шмат станоўчых эмоцый. Паколькі дэбют частушачнай спеўкі аказаўся паспяховым, ён абяцае стаць штогадовым і пераходзячым: Цэнтр беларускай культуры перадаў фестывальную эстафету на наступны год Цэнтру рускай культуры, а затым яе падхопіць Цэнтр украінскай культуры “Мрыя”.

View the embedded image gallery online at:
http://bkc.daugavpils.lv/be/foto/31-050416#sigProId9b5bd1a3be

Цэнтр беларускай культуры ў Міжнародны дзень смеху вырашыў звярнуць увагу на такі папулярны від народнай творчасці як частушкі.

У другой палове 19 стагоддзя частушкі з'явіліся ў рускім фальклоры. Кароткія жартоўныя песенкі беларусы называюць прыпеўкі. А ў сяброў-украінцаў гэта каламыйкі. А якіх толькі няма разнавіднасцей частушак! Прыгудкі, сумавалкі, збірушкі, прыбаскі, завабкі, нескладзёхі, перапеўкі, скамарошыны, тараторкі, а яшчэ выдрыганцы, брандушкі, скаканцы. Вучоныя сцвярджаюць, что іх склала моладзь, вечерамі пад гармонік, гуляючы па вёсцы. Частушкі складаюць і спяваюць калектыўна і індывідуальна, прыкмячаючы забаўныя жыццёвыя сітуацыі, выконваюць у час работы і ў танцах.

На канцэрце ў Палацы культуры гучалі беларускія, рускія, ўкраінскія частушкі і жартоўныя песні на любоўна-бытавую тэматыку ў выкананні беларускіх калектываў «Купалінка», «Пралескі», «Спадчына» і «Паулінка»; рускіх ансамбляў «Славянка» і «Русічы», украінскага ансамбля «Мрыя» і ансамбля славянскага таварыства «Узоры» (г.Ліваны). Вясёлыя песні чаргаваліся з задорнымі танцамі ансамбля «Лянок».

На вечары гумару прагучалі тэматычныя вершы Станіслава Валодзькі (у выкананні Аляксандра Лапы), Паўла Плотнікава, Настассі Сазанковай і Людмілы Вілюмы.
А ў фінале вечара член праўлення таварыства «Уздым» Зінаіда Сіліня вельмі артыстычна праспявала беларускія частушкі, запрасіўшы да «Свабоднага мікрафону» ўсіх жадаючых. І загучалі народныя песні з гумарам!

Усе ўдзельнікі першага Фестывалю частушак былі ўзнагароджаны падзячнымі граматамі. Вялі Фестываль частушак кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская і член праўлення Саюза беларусах Латвіі Валерый Амбросаў. Поспех першага Фестывалю частушак абгрунтаваў ідэю зрабіць яго штогадовым і пераходным. Цэнтр беларускай культуры перадаў фестывальную эстафету на наступны год Цэнтру рускай культуры, а затым яна пяройдзе да ўкраінскага таварыства «Мрыя».

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Чэрвень 2020  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
  1  2  3  4  5  6  7
  8  91011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv