12 ліпеня 2019 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) падводзілі вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў “Беларусь мая” і ўзнагароджвалі пераможцаў. Конкурс быў арганізаваны ЦБК у супрацоўніцтве з Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе, Беларускім культурна-асветніцкім таварыствам “Уздым”  і прысвечаны стагоддзю беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

У конкурсе малюнкаў “Беларусь мая” прынялі ўдзел больш за 30 вучняў школ Даўгаўпілса і Даўгаўпілскага краю. Усе працы былі прадстаўлены на выставе, якая з 26 чэрвеня па 3 ліпеня экспанавалася ў Латгальскай Цэнтральнай бібліятэцы. Выставу “Беларусь мая” таксама ўбачылі дзелавыя колы Латгаліі на прыёме, арганізаваным Генеральным консульствам РБ у гонар Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь у цэнтры культуры “Варпа”. А далей малюнкі вярнуліся ў ЦБК, дзе журы вызначыла пераможцаў у трох узроставых групах. 12 ліпеня адбылася ўрачыстасць узнагароджання. Дыпломы, салодкія прызы і прылады для малявання пераможцам уручалі Генеральны консул РБ Уладзімір Клімаў і кіраўніца ЦБК, старшыня беларускага таварыства “Уздым” Жанна Раманоўская.

“Гледзячы на вашыя малюнкі, адразу разумееш, што на іх намалявана менавіта Беларусь, няхай гэта будзе нацыянальныя жывёлы бусел і зубр, танцоры ў народных строях або сімвалы гарадоў”, - адзначыў у сваім звароце да дзяцей У.Клімаў.

Паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслаў Валодзька павіншаваў вучняў з перамогай, прачытаў дзіцячыя вершы са зборніка, які затым з дароўным надпісам падарыў школьнікам.

Пераможцы:

Узроставая група 7-9 гадоў:

     1. Лізавета Шушарт (Сілэнская асноўная школы) – “Шлях на Радзіму”;

     2. Багдан Палтаронак (Сілэнская асноўная школа) – “Герб Беларусі”;

     3. Арвід Сантоцкі (Даўгаўпілская сярэдняя школа №3) - ”Буслы над бабулінай хатай”.

Узроставая група 10-12 гадоў:

     1. Саманта Доўгань (Даўгаўпілская сярэдняя школа №9) – “Беларусь”;

     2. Караліна Бура (Даўгаўпілская сярэдняя школа №9) – “Рака дружбы, гарады-пабрацімы”;

     3. Ксенія Лукашонак (Медумская сярэдняя школа) – “Бусел - птушка Беларусі”.

Узроставая група 13-15 гадоў:

     1. Надзея Чарнова (Даўгаўпілская сярэдняя школа №16) – “Беларускі танец”;

     2. Марына Чарнова (Даўгаўпілская сярэдняя школа №16) – “Сэрца зубра”;

     3. Караліна Казачонак (Даўгаўпілская сярэдняя школа №16) – “Салодкая Беларусь”.

Спецыяльныя прызы:

     1. Кацярына Кузьміч - самы юны ўдзельнік (беларуская школа нядзельнага дня “Вясёлка”) – “Родны дом”;

     2. Акім Воранаў - за працу ў камандзе (беларуская школа нядзельнага дня “Вясёлка” – “Мой родны кут, як ты мне мілы”.

Арганізатары ўдзячныя ўдзельнікам конкурсу, іх бацькам і педагогам за спагадлівасць, а таксама Латгальскай Цэнтральнай бібліятэцы і Мастацкай школе “Саулес скола” - за падтрымку.

Выстава малюнкаў “Беларусь мая” будзе адкрыта ў ЦБК да 31 ліпеня.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

Жанна Раманоўская

 

Цэнтр беларускай культуры

купіць драўляны вясковы куфар

т. +371 20374840, cbk@inbox.lv

sunduk

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Жнівень 2019  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
     1  2  3  4
  5  6  7  8  91011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv