8 чэрвеня 2019 года ў рамках Свята горада адбылося адно з самых яркіх і маляўнічых мерапрыемстваў – шэсце калектываў прадпрыемстваў, устаноў і грамадскіх арганізацый горада, у якой прыняла ўдзел і шматлікая каманда Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) сумесна з беларускім таварыствам “Уздым”. Гэта ўжо стала добрай традыцыяй дыяспары.

З даўніх часоў Даўгаўпілс вядомы як шматнацыянальны горад, які спалучае ў сабе культуры розных народаў, якія жывуць у атмасферы талерантнасці, дружбы і добрасуседства. І ў фарміраванне станоўчага іміджу нашага ўнікальнага горада на міжнародным узроўні сваю значную лепту ўносяць беларусы, якія адрозніваюцца адкрытасцю, гасціннасцю, душэўнасцю і шчырасцю.

“Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць” абвяшчае народная мудрасць. Прытрымліваючыся гэтай думкі, “на ўздым і зборы хуткія” беларусы сабраліся, каб прыняць удзел у кульмінацыйным мерапрыемстве Свята горада і прайсці разам у маляўнічай калоне па вуліцы Рыгас. Удзельнікі творчых калектываў ЦБК, члены “Уздыма” і проста сябры, з транспарантамі, у радасным і прыпаднятым настроі, кветкамі і ўсмешкамі віталі жыхароў і гасцей Даўгаўпілса. Прыемна, што ў дэлегацыі беларусаў было ярка прадстаўлена маладое пакаленне – ад дашкольнікаў да студэнтаў.

Пад рытмічную і запальную музыку аркестраў, пад пахвальныя воклічы гледачоў, упрыгожаная калона на чале з кіраўніцтвам Даўгаўпілса прайшлася па вуліцы Рыгас і выстраілася на цэнтральнай плошчы Віенібас. Песні і музыка, рознакаляровыя шары ў блакітным небе, залаты дождж-салют – усё стварала святочную атмасферу.

У сваю чаргу, вечарам вакальны ансамбль ЦБК “Пралескі” падарыў музычны подарунак любімаму гораду. Беларускія песні, у тым ліку і перакладзеныя на латышскую мову, былі вельмі ветліва ўспрынятыя публікай.

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A

Цэнтр беларускай культуры

купіць драўляны вясковы куфар

т. +371 20374840, cbk@inbox.lv

sunduk

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Жнівень 2019  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
     1  2  3  4
  5  6  7  8  91011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv