1 чэрвеня 2019 года Даўгаўпілскі Музей шмакаўкі свой 3-й дзень нараджэння адзначыў душэўна і з размахам. Даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) павіншаваў калег са святам, а таксама пазнаёміў публіку з традыцыямі вырабу хатніх алкагольных напояў у беларусаў.

У гэтым годзе на свой дзень нараджэння Музей шмакаўкі не толькі прадоўжыў папулярызаваць знакаміты латгальская самагон, але і запрасіў іншыя народы расказаць пра асаблівасці нацыянальнай кухні свайго народа. Палякі рэкламавалі свае народныя пачастункі, латышы прэзентавалі канджу, украінцы – гарылку, а беларусы – крамбамбулю з зуброўкай.

Крамбамбуля – спіртазмяшчальная настойка на аснове самагонкі, мёду і розных спецый. Зуброўка – несамавітая злакавая расліна, на якой настойваюць самагон, у выніку атрымліваецца аднайменная моцная настойка. Дарэчы, засушаную траву зуброўкі Беларускаму дому падарыла Ларыса Мятлеўская – вядучая папулярнай кулінарнай праграмы на беларускім тэлебачанні, калі выступала з прэзентацыяй сваёй кнігі ў Даўгаўпілсе.

Напоі беларусы традыцыйна закусваюць салам і жытнім хлебам, упрыкуску з цыбуляй і агурком, калі гародніна ёсць, вядома. Пра ўсё гэта так смачна распавяла рэжысёр тэатральнай студыі “Паўлінка” Інэса Казлоўская і заўзята праспяваў ансамбль народнай песні “Купалінка” (кіраўнік Вячаслаў Пятроў), што ад жадаючых прадэгуставаць беларускія стравы не было адбою.

Завяршыла святочнае мерапрыемства бясплатнай экскурсіяй для ўсіх гасцей Музея шмакаўкі на тэму кулінарнай спадчыны Латгаліі.

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
т. 654 24695, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Лістапад 2019  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv