У суботу, 15 снежня 2018 года, Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) наведала шматлікая дэлегацыя ўдзельнікаў III-га Міжнароднага Форума «Медыцына-2018», каб непасрэдна тут азнаёміцца з працай гэтай унікальнай для Латвіі структуры, галоўнай мэтай дзейнасці якой з'яўляецца захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры і традыцый.

З 14 па 15 снежня ў Даўгаўпілсе прайшоў III-ці Міжнародны Форум медыцыны, арганізаваны Латвійскім таварыствам урачоў у рамках міжнароднага супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй урачоў, на якім беларускія і латвійскія калегі абмяняліся вопытам працы. Як і папярэднія форумы, трэці Форум медыцыны прайшоў у фармаце выступленняў вядучых спецыялістаў Латвіі і Беларусі; асноўнай тэмай гэтага года сталі дыягностыка, лячэнне і рэабілітацыя неінфекцыйных захворванняў.

Першы форум прайшоў у снежні 2016 года і быў вельмі паспяховым, атрымаў высокую ацэнку як з боку латышскіх, так і з боку беларускіх калег. Таму і былі арганізаваны наступныя сустрэчы. Гэты двухдзённы форум – цудоўная платформа для таго, каб на двух інтэрдысцыплінарных канферэнцыях падзяліцца і заадно абзавесціся новым вопытам і ведамі. Таварыства ўрачоў Латвіі і Беларуская Асацыяцыя ўрачоў лічуць, што запазычванне ведаў і вопыту – лепшы спосаб развіцця адносін сярод нашых краін і медыцынскіх таварыстваў. Арганізатары ўпэўнены ў тым, што медыцынскі кірунак у абедзвюх суседніх дзяржаў – Латвіі і Беларусі, развіваецца паспяхова, у адпаведнасці з еўрапейскімі паняццямі 21-га стагоддзя.

Варта адзначыць, што ў мінулым годзе беларускія медыкі ўжо наведвалі ЦБК. Сустрэча зрабіла на іх такое спрыяльнае ўражанне, што і на гэты раз каля 60-ці ўдзельнікаў Міжнароднага медыцынскага форума з усіх куткоў Беларусі, з медустаноў рознага профілю і ўзроўню, зноў выказалі жаданне наведаць гасцінны Беларускі дом.

У цёплай і нефармальнай атмасферы, за кубкам кавы і гарбаты, вельмі плённа і вынікова прайшла сяброўская сустрэча, арганізаваная супрацоўнікамі ЦБК. Непадробленую жывую цікавасць у гасцей выклікалі прэзентацыя і падрабязны расказ метадыста Марыі Памецька аб дзейнасці ўстановы, творчых калектывах і шматлікіх мерапрыемствах, якія тут праводзяцца; а таксама яркі і эмацыйны аповяд арганізатара культурных мерапрыемстваў Галіны Сантоцкой аб праекце да 100-годдзя Латвіі «Куфар беларускіх скарбаў» і аб адкрытай нядаўна музейнай экспазіцыі «Беларуская хатка».

Госці з Беларусі прывезлі ў падарунак традыцыйныя беларускія сувеніры і кнігі. Ну, а кульмінацыйным момантам стала ўручэнне самай сапраўднай рэліквіі – дэкаратыўнага сувенірнага пано з фрагментам копіі слуцкага пояса другой паловы XVIII - пачатку XIX стагоддзя, у якім адноўлены прыёмы ткацтва, характэрная арнаментацыя і колеры гістарычнага ўзору. Пано выраблена на чаўночным ткацкім станку. Агульнавядома, што слуцкія паясы з'яўляюцца гонарам Беларусі, прызнаным ва ўсім свеце дасягненнем яе шматвяковай культуры. Яны шмат у чым перасягнулі значэнне дарагой бытавой рэчы, стаўшы творам мастацтва.

Пра гэта ў прывітальным слове, уручаючы падарункі, сказала кіраўніца афіцыйнай дэлегацыі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскіх тэхналогій Цераховіч Таццяна Іванаўна (Мінск).

Нашы паважаныя беларускія сябры настолькі пранікнуліся тым, што ўбачылі і пачулі, што, ад’язджаючы, дзякавалі ад усяго сэрца за душэўнае, роднае асяроддзе, за тое, што адчулі сябе тут, як у сябе на радзіме; спявалі беларускія песні і на развітанне выказалі надзею на далейшыя сустрэчы і супрацоўніцтва.

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A

Цэнтр беларускай культуры

купіць драўляны вясковы куфар

т. +371 20374840, cbk@inbox.lv

sunduk

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Чэрвень 2019  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
       1  2
  3  4  5  6  7  8  9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv