25 лістапада 2018 года ў сталіцы Літвы - г.Вільнюсе, прайшоў традыцыйны Міжнародны конкурс-фестываль "Paribio daina" (Песні памежжа), на якім гучалі песні на літоўскай, беларускай, латышскай, рускай, польскай і нават кітайскай мовах. З вялікім поспехам у ім прыняў удзел ансамбль беларускай народнай песні Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) «Купалінка», які заняў II-ое месца на прэстыжным конкурсе.

 Сталіца Літвы – старажытны горад Вільнюс, безумоўна, адзін з найпрыгажэйшых гарадоў не толькі Прыбалтыкі, але і Еўропы. Як і любы сярэдневяковы горад, ён не раз падвяргаўся пажарам і разбурэнням, адбудоўваўся зноў. Сучасны Вільнюс (да 20 стагоддзя вядомы пад назвай Вільня) – утульны зялёны горад, дзе каменныя сцены замкавых пабудоў ніяк не кантрастуюць з небаскробамі на другім баку ракі. У сталіцы ўласны ажыўлены, але не ліхаманкавы рытм. Наведаць адзін з самых вялікіх і прыгожых найстарэйшых гарадоў Еўропы, атрымаць асалоду ад прагулкі па загадкаваму, авеянаму легендамі гораду, па яго вузкіх вулачках, дзе невысокія, затое доўгія дамы схаваліся пад цёмна-чырвонай чарапіцай і дадаткова да гэтага яшчэ патрапіць на прэстыжны песенны фестываль – падзея для калектыва «Купалінкі» вельмі значная, захапляльная і цікавая.

Міжнародны фестываль «Песні памежжа» праводзіцца з 2003 года ў Вільнюсе або Гервятах (Астравецкі р-н., Беларусь). У ім прымаюць удзел аматарскія творчыя калектывы суседніх краін, якія беражліва захоўваюць асаблівасці і традыцыі мясцовай песеннай творчасці. У гэтым годзе фестываль праводзіўся пад дэвізам «Мы – суседзі!" і сабраў два дзесяткі разнапланавых калектываў.

Ансамбль "Купалінка" (мастацкі кіраўнік Вячаслаў Пятроў) прадставіў на суд журы дзве рознахарактарныя народныя песні: латгальскую «Аплейк колнам» і беларускую «Ох, і сеяла Ульяніца лянок». Удзельнікі ансамбля не проста па-майстэрску, з запалам праспявалі песні, але і артыстычна абыгралі сюжэты. Усё гэта, разам з прыгожымі нацыянальнымі беларускімі касцюмамі артыстаў, дало свае станоўчыя вынікі – са шматлікіх прадстаўленых калектываў не толькі занялі прэстыжнае другое месца, але і атрымалі яшчэ тры дыпломы ў розных намінацыях, сувеніры, кветкі і, вядома ж, бурныя і шчырыя апладысменты літоўскай публікі.

У ЦБК шмат сяброў і партнёраў у Літве, што дало магчымасць нашым калектывам і дэлегацыям пабываць на рознага роду фестывалях, конкурсах і святах у Вільнюсе, Швянчонісе, Вісагінасе, Тракаі. Такога роду культурныя мерапрыемствы маюць важную аб'яднаўчую ролю ва ўмацаванні сувязяў паміж людзьмі, арганізацыямі, гарадамі і краінамі. І, несумненна, фестываль у Вільнюсе – яшчэ адзін крок у гэтым напрамку. А ансамбль "Купалінка" і на гэты раз з годнасцю выканаў сваю місію ў справе папулярызацыі беларускай культуры і захаванні сваіх традыцый, а таксама важную ролю ў фарміраванні станоўчага іміджа горада Даўгаўпілса на міжнародным узроўні.

Цэнтр беларускай культуры выказвае шчырую падзяку сваім літоўскім партнёрам і асабіста спадару Альфонсу Аўгулісу за дадзеную магчымасць наведаць Вільнюс і прыняць удзел у песенным конкурсе-фестывалі.

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A

Цэнтр беларускай культуры

купіць драўляны вясковы куфар

т. +371 20374840, cbk@inbox.lv

sunduk

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Сакавік 2019  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv