23 лістапада 2018 года, у пятніцу, у 18.00, у канцэртнай зале Дома Адзінства пройдзе гала-канцэрт VIII Міжнароднага фестывалю народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», у якім прымуць удзел беларускія творчыя калектывы і ўдзельнікі з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы і Беларусі. У гэтым годзе восеньскі фестываль, які стаў ужо традыцыйным, прысвечаны 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі і стане лагічным завяршэннем праекта Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) «Куфар беларускіх скарбаў».

BKC kirmash2018 afisha 1

Кожнае мерапрыемства юбілейнага праекта было прысвечана аднаму прадмету з бабулінага куфра. І кожны месяц у свой «Куфар беларускіх скарбаў» мы складвалі сакральныя аўтэнтычныя вырабы: тканыя і вышытыя ручнікі, плеценыя паясы, пашытыя нацыянальныя касцюмы, абрусы, дываны, ільняныя палотны, кілімкі; усё тое, што з'яўляецца матэрыяльным спадчынай беларусаў.

Фестываль будзе праходзіць два дні і адкрыецца 23 лістапада ў 14.00 у ЦБК канферэнцыяй «Культурны мост: Латвія – Літва – Эстонія – Расія – Беларусь", на якой будуць абмяркоўвацца пытанні захавання беларускай культуры ва ўмовах пражывання за мяжой этнічнай радзімы – у краінах Балтыі.

У 17.00 у фае Дома Адзінства разгорнецца традыцыйная рамесная выстава. Майстры будуць рэкламаваць вырабы беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і навучаць іх вырабляць, а таксама вас чакаюць рэкламныя прэзентацыйныя сталы. Паўторыцца і дабрачынная кніжная акцыя, у якой у абмен на прынесеную кнігу на беларускай мове або пра Беларусь можна будзе атрымаць фестывальны сувенір.

У 18.00 пачнецца галоўнае мерапрыемства свята – Гала-канцэрт. Асноўную тэатралізавана-музычную імпрэзу выканаюць даўгаўпілскія беларускія калектывы: ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка", танцавальны ансамбль "Лянок", вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі", харавая капэла «Спадчына», тэатральная студыя «Паўлінка».

А потым, па даўняй традыцыі, выступяць гасцявыя калектывы і салісты з Літвы, Эстоніі, Польшчы, а таксама з Беларусі: Наваполацка, Дуброўны, Міёраў, якія пакажуць яркія і запальныя песенныя і танцавальныя нумары.

Рознапланавае незабыўнае свята «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», на якім будзе прадстаўлена як матэрыяльная, так і духоўная спадчына, арганізуе Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры пры падтрымцы Упраўлення культуры, Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе і Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым».

Да сустрэчы ў пятніцу, 23 лістапада, у 18.00, у канцэртнай зале Дома Адзінства!

Уваход па запрашальных, якія можна атрымаць у Цэнтры беларускай культуры. Колькасць месцаў абмежавана.

На мерапрыемстве вядзецца фотаздыманне і відэаздыманне.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

Марыя Памецька, метадыст ЦБК,

т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Лістапад 2019  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv