11 красавіка 2018 года, вясновай сонечнай раніцай, творчая каманда з Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) адправілася ў г.Екабпілс, каб правесці для школьнікаў і членаў Екабпілскага беларускага таварыства "Спатканне" абрадавае свята "Гуканне вясны".

Гэты беларускі звычай - адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных. Заканчваецца доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і ўладкоўваецца народнае свята, якое носіць назву «Гуканне вясны». Гэтая традыцыя мае глыбокія карані: клікаць вясну пачалі яшчэ ў старажытныя часы, калі нашы продкі былі язычнікамі. Клічуць вясну звычайна ў канцы сакавіка - пачатку красавіка. Прычым для свята выбіралася месца на высокім узгорку або беразе, дзе ўсёй вёскай вадзілі карагоды, гулялі і смяяліся, каб паказаць, як вясне будзе тут добра.

Ключавая фігура гэтага свята - бусел. Усе вакол (дрэвы ў садзе, хаты, гаспадарчыя пабудовы і г.д.) упрыгожвалі рознакаляровымі стужкамі, яркімі птушкамі, выразанымі з кардону, зробленымі з каляровых нітак, тканін і любога іншага падручнага матэрыялу. Яркія стужкі на дрэвах абазначалі красаванне. Нашы продкі думалі, што дрэвы заразяцца весялосцю і яркасцю стужак і хутчэй раскрыюць пупышкі.

Рознакаляровых самаробных птушак нашы продкі вешалі заўсёды як мага вышэй. Лічылася, што так адляцеўшыя на поўдзень птушкі хутчэй іх заўважаць. Лічылася, што калі птушкі выбяруць чыйсьці дом, то там будзе шчасце і дабрабыт. Асаблівай увагай карысталіся птушкі, выпечаныя з цеста - «галёпы» або «буськовыя лапы». Зробленыя з хлеба фігуркі раскладвалі ў акрузе, каб яны прыцягвалі птушак, якія на сваіх крылах нясуць вясну.

«Гуканне вясны» - свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае. Клікаць вясну пачынаюць дзяўчыны, яны спяваюць песні-вяснянкі. Асаблівасцю такіх песень з'яўляецца тое, што кожны куплет заканчваецца гучных крыкам «Гу-у-у-у!». Адсюль і назва - «гуканне». Менавіта таму гэты абрад для школьнікаў і беларусаў Екабпілса правёў фальклорны ансамбль "Купалінка" (кіраўнік Вячаслаў Пятроў). Разам з гасцямі свята вадзілі карагоды, спявалі песні-вяснянкі і радаснымі воклічамі: «Гу!» з высока паднятымі галінкамі з птушачкамі-жаўрукамі гучна зазывалі вясну, ігралі ў беларускую народную гульню «Падушачка», развучвалі крокі беларускай полькі; а потым і стары і малы дружна завязвалі рознакаляровыя стужачкі на дрэвы, не забываючы перад гэтым загадаць жаданне.

Каманда даўгаўпілскіх беларусаў працавала дружна і зладжана. Пад песні «Купалінкі» у яркім прыгожым строі на свяце з'явілася Вясна (метадыст ЦБК Марыя Памецька), рассыпаючы вакол збожжа з пажаданнямі ўсім прысутным сонечных дзён і багатага ўраджаю, радасці ў сэрцы. Вядучая мерапрыемства (намесніца кіраўніка ЦБК Дагнія Літвіноўская) на латышскай мове расказала гасцям пра галоўныя асаблівасці абрадавага свята «Гуканне вясны» і іх значэнні. Салістка ансамбля «Пралескі» Настасся Лукашонак выканала тэматычную песню «Жаўраначка» (верш Ніла Гілевіча, музыка Эдуарда Ханка). Арганізатар культурных мерапрыемстваў ЦБК і сцэнарыст мерапрыемства Галіна Сантоцкая абыйшла ўсіх з галінкай вярбы і пажадала ўсім здароўя, шчасця і багацця. Студэнтка Даўгаўпілскага ўніверсітэта Галіна Кажаронака раздавала гасцям жаўрукоў, якіх спякла сама. А кіраўніца ЦБК Жана Раманоўская ўручыла гасцінным гаспадарам тэматычныя сувеніры і метадычныя матэрыялы па правядзенні гэтага яркага, вясёлага і жыццярадаснага свята.

Сярод актыўных гледачоў былі вучні двух класаў школ Екабпілса: у адных родная мова - латышская, у другіх - руская, а на свяце «Гуканне вясны» яны пачулі беларускую мову. У сваю чаргу, школьнікі таксама выступілі: хлопцы з латышскай школы выканалі жартоўную песню, з рускай - прачыталі вершы і загадвалі загадкі, і ўсе разам пагулялі ў вельмі цікавую латышскую народную гульню «Багатыя-бедныя».   

Старшыня таварыства «Спатканне» Валянціна Дарашчонак уручыла ўсім удзельнікам свята фарбаваныя яйкі і салодкія падарункі, падзякавала за выдатнае мерапрыемства. А ўдзельнікі свята падарылі гледачам вясновы настрой, мора станоўчых уражанняў і эмоцый, а таксама надзею на тое, што хутка наступяць цёплыя і сонечныя дні.

Вясна прыйшла!

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Лістапад 2019  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv