27 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень тэатра. У сувязі з гэтай знамянальнай падзеяй тэатральная студыя «Паўлінка», створаная пры Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК), адзначыла гэтую дату паказам спектакля «Чорт і баба» па п'есе Францішка Аляхновіча, які адбыўся 4 красавіка 2018 года ў Дзённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання і рэабілітацыі "Saskarsme".

Сусветны дзень тэатра (World Theatre Day) устаноўлены ў 1961 годзе IX кангрэсам Міжнароднага інстытута тэатра (International Theatre Institute, ITI) і штогод 27 сакавіка адзначаецца міжнароднымі тэатральнымі таварыствамі. Гэта свята ўсіх, хто мае непасрэдна прафесійныя адносіны да тэатра, і тых, хто з'яўляецца яго прыхільнікам і гледачом. Традыцыйна ён праходзіць пад адзіным дэвізам: «Тэатр як сродак узаемаразумення і ўмацавання міра паміж народамі».          

9 сакавіка споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння Францішка Аляхновіча - беларускага тэатральнага дзеяча, драматурга, пісьменніка, публіцыста. Тэатральная студыя «Паўлінка» працягвае гістарычныя і тэатральныя традыцыі Даўгаўпілскай беларускай дзяржаўнай гімназіі, пры якой дзейнічаў беларускі тэатр і артысты-аматары (выкладчыкі гімназіі і навучэнцы гімназіі) прадстаўлялі гледачам свае спектаклі.         

П'есу «Чорт і баба» Францішак Аляхновіч напісаў у 1918 годзе ў жанры камедыі. Народны гумар і жарты на тэму кахання і людской зайздрасці лёгка кладуцца на просты сюжэт. Як пасварыць жонку і мужа, якія кахаюць адзін аднаго, не ведае і сам чорт, але з лёгкасцю спраўляецца зайздросная суседка, якая заключыла пагадненне з чортам і з лёгкасцю абвяла нячыстую сілу вакол пальца. «Дзе чорт няйме, там бабу пашле» - гэта радок з п'есы, які дакладна выказвае сутнасць твора.      

Народная мудрасць добра вядома і зразумела ўсім, асабліва людзям старэйшага пакалення. І хоць п'еса гучала на беларускай мове, шматлікім гледачам яна была зразумелая і цікавая. Бо мова тэатра і народны гумар не ведаюць моўных бар'ераў і зразумелыя кожнаму, што і пацвердзіў займальны спектакль у сценах Дзённага цэнтра. Удзельнікі пастаноўкі: баба - Галіна Сантоцкая, Марыська - Вера Сухарава, Мікіта - Яўген Васюкевіч, чорт - Алена Кавалькова. Яркую гульню і бліскучыя эмоцыі акцёраў-аматараў тэатральнай студыі «Паўлінка» (рэжысёр - Інэса Казлоўская) гледачы шчодра падтрымлівалі бурнымі апладысментамі, шчырымі ўсмешкамі і захопленымі воклічамі. Пасля заканчэння спектакля артыстам былі ўручаны кветкі ад удзячных гледачоў і сувеніры, зробленыя рукамі таленавітых наведвальнікаў Дзённага цэнтра.

У адказ метадыст ЦБК Марыя Памецька ўручыла падарунак ад беларусаў, падзякавала за цёплы прыём і выказала надзею на далейшае супрацоўніцтва і сяброўскія сустрэчы.

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Лістапад 2019  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv