14 лютага 2017 года, у Дзень закаханых, яркі і сонечны, дэлегацыя беларусаў з Даўгаўпілса накіравалася ў госці да сваіх сяброў-беларусаў г.Екабпілса на творчую сустрэчу з вядомым даўгаўпілскім паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіславам Валодзькам, арганізаваную Цэнтральнай гарадской бібліятэкай сумесна з екабпілскім беларускім таварыствам "Спатканне".

View the embedded image gallery online at:
http://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/120-240217#sigProIdd6bf43cad8

Тэмай сустрэчы "Гару ў вогнішчы свайго кахання", вядома ж, стала тэма кахання. Яна чырвонай ніткай праходзіць праз многія вершы С.Валодзькі, якія ён прысвяціў сваёй роднай Беларусі, у якой нарадзіўся і вырас, яе звычаям і традыцыям, бацькам і землякам; каханай Латвіі і Латгаліі, у якой ён жыве ўжо шмат гадоў; знакамітым людзям, прыгажосцям прыроды латгальскага і беларускага краю; а таксама шмат вершаў прысвечана дзецям. І ў гэты вечар у Екабпілскай Цэнтральнай бібліятэцы, дзе праходзіла мерапрыемства, гучалі толькі вершы паэта і песні на яго вершы.

Вядучая вечара, спецыяліст па інфармацыі і грамадскіх сувязях екабпілскай бібліятэкі Кірылава Лілія, адкрываючы мерапрыемства, прадставіла слухачам паэта і пазнаёміла з яго біяграфіяй і творчымі дасягненнямі: С.Валодзька піша вершы як для дарослых, так і для дзяцей, робіць пераклады вершаў з латышскай, латгальскай, рускай, польскай моў на беларускую; многія яго вершы пакладзены на музыку і часта гучаць на канцэртах як у Латвіі, так і за мяжой.

Кіраўніца Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) Жана Раманоўская ў сваім выступе павіншавала ўсіх прысутных з Днём закаханых і адзначыла, што С.Валодзька сваёй творчасцю ўносіць значны ўклад у развіццё і захаванне духоўных каштоўнасцей беларускай спадчыны, папулярызуе багатую беларускую культуру, садзейнічае ўмацаванню сяброўства паміж двума брацкімі народамі. У яе выкананні таксама прагучала некалькі вершаў паэта. А ўдзельніца вакальнага ансамбля «Пралескі» Даўгаўпілскага ЦБК Юлія Хмяльніцкая выканала некалькі песень: «Наш масток» (муз. Альберта Белуся) і дзве народныя песні ў перакладзе на беларускую - з латышскага «Vai ta mana vaina bija», і з латгальскага «Aiz ezera balti berzi ». Свае віншаванні прывезлі і ўдзельнікі ліванскага ансамбля «Узоры» Яўген Пашкевіч і Лідзія Знотыня.

Асноўная творчая праграма была падрыхтавана беларускім екабпілскім таварыствам «Спатканне» (кіраўніца Валянціна Даращонак). У выкананні мясцовага ансамбля «Завіруха» (кіраўніца Вольга Прановіч) прагучалі песні: «Завіруха» (муз. Станіслава Клімава), «Дранікі» і «Маналог цёшчы» (муз. А.Белуся), латышская народная песня ў перакладзе на беларускую «Mana bēda »; вершы ў выкананні Валянціны Даращонак, Тамары Бухціяравай, Веранікі Танаевай, Яўгеніі Бараноўскай.

Вечар прайшоў у вельмі цёплай і добразычлівай атмасферы і падарыў шмат станоўчых эмоцый.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

метадыст Марыя Памецька,

т. 654 24695, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv

г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,

Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306

Бліжэйшыя мерапрыемствы

<<  Жнівень 2020  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
       1  2
  3  4  5  6  7  8  9
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

http://latvia.mfa.gov.by/ru/daugavpils/

uzdim.lv

http://www.kultura.by/page/respublikanski-tsentr-natsyyanalnykh-kultur

http://www.belorus.lv

 

http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/culture/

http://smorgon.gov.by/ru/social/culture

http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/

http://zelva.grodno-region.by/ru/social/culture

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/kult-glubokoe/

 


http://www.knab.gov.lv